Wednesday, April 19, 2017

Камплект для кухні

Сурвэтка і прыхопкі, па матывах дызайну Debbie Mumm
 21х21 см - 2 аднолькавых, напаўняльнік баваўняны ў 2 пласты
 Сурвэтка таксама на баваўняным напаўняльніку, але ў 1 пласт, каб была пластычнай і лёгкай, 50х50 см
 Тканіны для пэчварку і лён

 Хіба не добры падарунак? Цалкам з натуральных матэрыялаў, зраблены якасна і з душой
Заутра будзе падараваны імянінніцы ;)

Паўторы ўлюбёных торбаў)

Паўтараю "хіты")))
"Каханне ў росквіце" (ўжо трэцяя па ўліку)








 І джынсавая з карункамі (з пэўнымі адрозненнямі 4-я па ліку)




Хутчэй бы лета!

Pocket organizer

for nursery boy
 г.зн. у дзіцячы пакой для хлопчыка. Нараджэння якога чакаюць у цёплай Аўстраліі :)
 Імкнулася зрабіць у стылі boho, але атрымалася больш падобнае да каланіяльнага стылю))
 Усе тканіны беларускай вытворчасці - лён і бавоўна. Драўляныя гузікі і абвязаныя вакол іх шкураныя шнурочкі проста для ўпрыгожвання


Кішэні - гэта мая тэма, адназначна)))

Patchwork pillow

Даўно я не з'яўлялася ў блогу, бо так зручна пісаць у Facebook і Instagram, - некалькі слоў і фоткі)) як я і люблю. А тут, пішы, распісвай...))) Дык я кораценька, добра?

І вось, Рэмбрандт і падушка...
...зрабіла, па-багатаму :)
 шыкоўныя тканіны, золата і г.д.
 з адваротнага боку так
навалочка на маланцы
 памер 40х60 см





Падушка шукае ўладальніка, дарэчы :)

Tuesday, March 21, 2017

Bridal Advent Calendar

... 24 pockets for small gifts
Незвычайна, праўда? :)
Што такое Адвэнт каляндары мы ўжо ведаем - гэта рознага кшталту арганайзеры (у выглядзе доміка з кардону з акенцамі, мяшэчкаў развешаных на вяроўцы ці кішэняў і г.д.) з лічбамі ад 1 да 24 - бо столькі дзён мы чакаем свята Калядаў (ці Свята Божага Нараджэння)
----------
Такім чынам, і для радаснага чакання вяселля можна прыстасаваць Адвэнт каляндар
 На тым, што зрабіла я, яшчэ няма лічбаў - іх замоўца прычэпіць сама. І вось, нявеста будзе на працягу 24 дзён да дня вяселля даставаць з кожнай кішэні ў адпаведны дзень які-небудзь маленькі падарунак. А сам "каляндар" ёй падораць на wedding shower - такі дзень, калі за 1-2 месяца да вяселля да нявесты прыходзяць сяброўкі-сваячкі і дораць падарункі, ядуць прысмакі і весяляцца. Аналагічна baby shower day
 Гэтыя кішэні я выканала з баваўнянага сатыну беларускай вытворчасці. Тры адценні - белы, колеру вяршковага масла і ... не ведаю, як яго назваць... трохі цямнейшага))

Замоўца прасіла колер слановай касці. Але такога я не знайшла ў продажы. Таму прыкрыла вяршковы колер такой вось гіпюравай (ці як яна завецца) сеткай. "Дэдэрон" па-старэйшаму))) але якасны, турэцкі.  Атрымалася святочна, у атмасферы вясельнай сукенкі. 
 Усе кішэні прасцеганы, але без сінтэпону ці іншага напаўняльніка. Проста сатын зверху, а з адваротнага боку вельмі плотная баваўняная тканіна. Але сама аснова, на якую прышыты кішэні ўсё ж такі прасцегана на сінтыпоне, каб трымаць цяжар 6 радоў кішэняў
 Кожнаму другому раду - свой тып ільняных карунак. Усяго 3 тыпу, як і сатыну
Упершыню раблю такі "гламур" - такія светлыя, чыста крэмавыя адценні, з адлівам і трохі бляскам, які мае сатын
 Так выглядаюць кішэні на адвароце
 Вешаюць звычайна на дзверы ці сцяну. Нажаль, на фота не бачна расцяжка колеру - ад белага да незразумелага перламутрава-бежавага. Кожанага колеру па 2 рады - зверху белы, зразумела.
 Памер кожнай кішэні - 12.5х17.5 см
 Пасля вяселля, я так лічу, можна будзе таксама выкарыстоўваць - зберагаць там касметыку, бялізну, упрыгожванні і інш.
 Завязкі зрабіла моцныя :) Замоўца мне паведаміла, што набыла 3 кручкі ў выглядзе сардэчак дзеля таго, пад павесіць на дзверы
 Старалася, каб выглядалі годна. Упрыгожыла сетачкай
У куліску, якую зрабіла зверху кішэняў, ўставіла пластыкавую палачку ад паветранага шарыку, каб верх не дэфармаваўся ад цяжару
Уф, праца скончана. Незвычайны, але прыемны досвед ;)
Related Posts Plugin for WordPress, Blogger...